Яны вас чакаюць!

 

Лора — ідэальны сабака для ідэальнага гаспадара
Лора — гэта дзяўчынка пітбультэр’ера рэдкага колеру «рэдноўз». Але нягледзячы на гэта ёй здрадзіла былая гаспадыня, якая здала яе на «Фауну горада» з-за таго, што ў сабакі пачаліся праблемы з сэрцам, і Лора стала не прыдатная для спартовых спаборніцтваў.
Лоры тры гады, яна мае ветпашпарт і ўсе прышчэпкі. Вельмі добра ставіцца да дзяцей. А яшчэ Лора — жаночая сабака. З-за слабага сэрца Лора шукае сяброўку-гаспадыню, якая зможа балансаваць адпачынак і доўгія пешыя прагулкі. І, паверце, падчас шпацыраў мінакі проста галовы звернуць ад такой прыгажосці!
Тэлефануйце хутчэй!
8-029-7757773 Ганна
8-044-7441157 Вольга
8-033-3332277 мінская амстаф-каманда

------------------------------------------------------------------------


Ізольда — дзяўчынка-перс, на якую немагчыма глядзець без добрай усмешкі
Ізольда прыгожага срэбрана-мармуровага колеру. Котцы 5 гадоў, яна спраўна ходзіць у латок з напаўняльнікам, не драпае мэблю.
Ізольда — маленькая прынцэса, шукае гаспадароў, якія акружаць яе клопатам, а ў адказ яна падорыць бездань пяшчоты.
Не правароньце сваё шчасце! Званіце +375 29 7758679 Таня
* * *
Усе гадаванцы — у падарунак.
Болей котак і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com