Яны вас чакаюць!

  Муха — абаяльная дзяўчынка, вельмі жыццярадасная і кантактная

Мушцы каля годзіка, яна стэрылізаваная, ростам каля 45 см. Добрая ахоўніца. Ладзіць з дзецьмі, забаўная сяброўка для гульняў. Яна прызвычаеная да жыцця ў двары, таму пасуе для прыватнага дому.

Тэлефануйце, і Мушка будзе вам удзячнае ўсё сваё жыццё!

8-029-5024185 Кацярына

--------------------------------------------------------------------------------------------------------

Леапольд — вельмі ласкавы і сімпатычны

Ён бясконца любіць гуляцца і смачна есці, добра ладзіць з іншымі коцікамі. А яшчэ Леа ўмее рабіць масаж! Кацянё вельмі выхаванае, цудоўна ведае, што такое латочак. Гэтаму сонейку ўсяго 2,5 месяца, і ён вельмі жадае сагрэць ваш дом!
Тэлефануйце! 8-029-554-64-11 Алеся
* * *
Усе гадаванцы — у падарунак.
Болей котак і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com