Я — за чысціню мовы! У інтэрнэце з’явіўся слоўнік руска-беларускіх адпаведнікаў

«Слоўнічак адпаведнікаў» — не проста «Руска-беларускі слоўнік», а, перадусім, спроба выбавіцца з «калькавання».



ph28524.jpg

Алег Мінкін

Як адзначае аўтар праекту Алег Мінкін, ягоным галоўным заданнем было стварыць практычны дапаможнік для шырокага кола карыстальнікаў, якія добра ведаюць родную мову, аднак складальнік залучыў у яго і пэўную частку словаў добравядомых.

Усім ахвочым прапануецца далучыцца да далейшага развіцця рэсурсу і складання слоўніка. Свае варыянты адпаведнікаў можна дасылаць праз спецыяльную форму. belsat.eu