«J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр ладзяць супольны праект

5 лістапада ў Палацы рэспублікі гурт «J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь прадставяць супольны праект. У межах адмысловай праграмы «Беларускае золата» музыкі двух калектываў разам выканаюць лепшыя песні «J:морс» у сімфанічных аранжыроўках.

jmors_belzolata_hor.jpg


Гурт «J:морс» — адзін з найбольш папулярных калектываў Беларусі. Новы альбом «Воздух» (2015) быў спачатку з аншлагам прэзентаваны ў сталічным «Prime Hall», а пасля ў межах летняй прэзентацыі каля Ратушы, дзе насуперак складанаму надвор’ю сабралося больш за 5 тысяч гледачоў.

Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна — бадай найбольш вядомы ў Беларусі і на міжнародным узроўні беларускі аркестр, які актыўна працуе з рок-музыкай. На рахунку калектыву гастрольныя туры са «Sсoprions»,  праекты з музыкай гурта «Кіно» і іншых артыстаў.

Ідэя сімфанічнага праекта даўно лунала ў паветры, таму вельмі лагічна, што рэалізаваць яе мы бярэмся пасля выхаду альбома «Воздух», — смяецца лідар «J:морс» Уладзімір Пугач. — Гэта цікавы творчы досвед і, разам з тым, вельмі няпростая і адказная праца. Таму што да шасці музыкаў калектыву на гэты выступ далучацца 60 музыкаў аркестра.

Мы шмат працуем з замежнымі артыстамі, але лічым, што і ў Беларусі ёсць цудоўныя гурты, — адзначае галоўны дырыжор аркестра Віктар Бабарыкін.Наш першы крок у гэтым напрамку — супольны праект з гуртом «J:морс». У гэтага калектыву шмат пазнавальных песень, якія маюць па-новаму раскрыцца ў сімфанічных аранжыроўках.


jmors_photo01.jpg


5 лістапада — Палац рэспублікі — 19.00

«J:МОРС» і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь з праграмай «Беларускае золата»


Даведка: (017) 229 90 39, 229 90 04.