HomoCosmos распачне новы тэатральны сезон бясплатным паказам спектакля
1 верасня можа свабодна трапіць на паказ спектакля «Камера, якую дала мне маці» Незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos. Адкрыццё новага сезону пройдзе ў незвычайным для пастаянных гледачоў тэатра месцы: HomoCosmos удзельнічае ў фестывалі IBB JubiläumsFest, прысвечаным 25-годдзю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск).
У гонар свайго юбілею на адзін дзень IBB Мінск перадасць свой будынак камандам, якія прасоўваюць грамадска значныя ініцыятывы. У іх ліку HomoCosmos, які ў сваіх пастаноўках закранае важныя сацыяльныя тэмы і распавядае пра чалавека і для чалавека без табу.
Монаспектакль «Камера, якую дала мне маці» (+18) створаны па матывах аднайменнага рамана амерыканскага празаіка Сюзаны Кейсен і распавядае драматычную, але з немалой доляй гумару, гісторыю дзяўчыны з незвычайнай хваробай ... Ёй балюча займацца сексам ... Гінеколаг, тэрапеўт — ніхто не можа патлумачыць яе стан і прапанаваць адпаведныя лекі. Адносіны з бойфрэндам рассыпаюцца, жыццё губляе сэнс ... З дапамогай незвычайнай тэмы аўтар прымушае звярнуць увагу на непадзельную сувязь плоці і сексуальнасці з духоўным станам жанчыны.
Пастаноўка ўяўляе сабой сур'ёзны працэс усебаковага даследавання, які вынікае з эмоцый актрысы і рэжысёра, без хлусні і падману. Голая сцэна, абсалютны мінімалізм. Актрыса — глядач — тонка і дакладна падабраная музыка.
Асаблівасць пастаноўкі — вельмі цесны кантакт актрысы і аўдыторыі. Адкрыта аб адкрытым, кожны паказ, па сутнасці, — гэта сацыялагічны эксперымент і дыскусія на тэму.
У галоўнай ролі — Анастасія Баброва.Пачатак спектакля ў 17.00.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
Колькасць месцаў абмежавана!
Гледачы спектакля могуць наведаць і іншыя лакацыі фестывалю, з праграмай якога можна пазнаёміцца тут.