Фотапраект «Нашы руіны»: кветкі ў храме
Пасля безвыніковых зваротаў за дапамогай да каго толькі можна было, жыхары вёскі Беразавец, што пад Карэлічамі, самастойна, як змаглі, удыхнулі жыццё у гэтыя руіны.
Валодаў гэтымі мясцінамі ў свой час знакаміты і вядомы шляхецкі род Кмітаў, затым Радзівіллаў. Гаспадарыў тут і ўнук Марылі Верашчакі.
У гады Першай Сусветнай атрымала значныя пашкоджанні і гэтая царква, пабудаваная з цэглы ды каменю ў 1880-м.
У час савецкай улады, згубіўшы веру у Бога, шалёныя атэісты гусенічнай тэхнікай сцягвалі купалы ды рвалі сцены святыні.
Частка
сцен не паддалася, выстаяла, як папрок, як заўсёднае пытанне да нашчадкаў: ці
не дазволяць яны каб усё гэта паўтарылася зноў.
Уражвае другое. Як мясцовыя жыхары сёння імкнуцца не даць канчаткова памерці гэтаму храму…
Як
яны сваімі сіламі, сваёй верай, еднасцю, адной мэтай, паспрабавалі такім чынам вярнуць
жыццё гэтаму святому месцу.
І маладыя, і старыя ўспаміналі, як усе разам, ці калі каму зручна, выносілі з памяшкання царквы смецце, каменне, цэглу.
Потым заносілі у храм пясок, садзілі кветкі. І дождж не ліў на іх галовы і потым, як ішлі богаслужэнні… І я ім безагаворачна верыў!