Фільм "Майдан" Лазніцы атрымаў гран-пры Міжнароднага кінафестывалю аб правах чалавека
Дакументальны фільм "Майдан" рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдастоены гран-пры Міжнароднага кінафестывалю аб правах чалавека ў Нюрнбергу (Германія).
Кадр з фільма. Фота: loznitsa.com
Рэжысёр карціны Сяргей Лазніца атрымаў гран-пры ў аўторак, 6 кастрычніка, разам з грашовай прэміяй у памеры 2 500 еўра, паведамляе segodnya.ua.
Фільм "Майдан" пра падзеі ў Кіеве на Майдане Незалежнасці ў лютым – сакавіку 2014 года ўпершыню быў прадэманстраваны ў траўні мінулага года на Міжнародным кінафестывалі ў Канах.
Сяргей Лазніца — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно. Па нацыянальнасці — беларус, нарадзіўся ў Баранавічах.