«Эротыка-бытавы праект» адкрыецца 1 ліпеня
Праект канцэнтруе сваю ўвагу на аўтарскіх выказваннях на тэму эротыкі ў бытавым і паўсядзённым кантэксце.

Аўтары: Дзмітрый Сурскі, Аляксей Хацкевіч, Міхаіл Гулін, Аляксандр Шапо, Максім Пятруль, Андрэй Вараб'ёў, Андрэй Асташоў і Антаніна Слабодчыкава.
На выставе будуць прадстаўлены скульптуры «Аўтапартрэт з яе пацалункам» Андрэя Вараб'ёва і «Спакушэнне П'еро» Андрэя Асташова, графіка «Чаканне прынца» Андрэя Асташова і «Канцэрт для віяланчэлі» Аляксандра Шапо, скульптуры «Казанова», «Працуй з імпэтам» і плакаты Дзмітрыя Сурскага, работы з серыі «Мастацтва ў інтэр'еры» Міхаіла Гуліна, праект «Бытавая літаратура» Антаніны Слабодчыкавай, постэры з серыі «Эротыка-бытавы плакат» Максіма Петруля і жывапіс Аляксея Хацкевіча «Сон у летні дзень».
Вядомасць гэтых аўтараў у прасторы беларускай культуры забяспечана творамі і аўтарскай дзейнасцю.
Адкрыццё выставы адбудзецца 1 ліпеня ў 19-00 у галерэі Беларускага саюза дызайнераў па адрасе: горад Мінск, вуліца Брылеўская, 14.