Да 103-й гадавіны БНР — унікальныя гістарычныя лоты

На дабрачынны аўкцыён да 103-й гадавіны ўтварэння БНР выстаўленыя ўнікальныя лоты.

bnr_14.jpg


Першы лотМаркі паваеннай Рады БНР. Эскізы да іх у 1950-х гг. зрабіў Уладзімір Шыманец, тагачасны міністр фінансаў БНР і бацька  Івонкі Сурвілы, якая сёння ўзначальвае найстарэйшую існую беларускую дзяржаўную структуру — Раду БНР.
Другі лот Гравюра «Руіны замка ў Вільні» аўтарства самой спадарыні Івонкі Сурвілы, якую яна асабіста ахвяравала для гэтага аўкцыёну. Зробленая ў тэхніцы шаўкаграфіі паводле малюнкаў аўтаркі тушам ў 1966 г. у Мадрыдзе.
Трэці лотУнікальная кніга ў двух тамах «Архівы БНР» 1998 года выдання, якую не знайсці ў аніводнай кнігарні і якая змяшчае дакументы, па якіх можна прасачыць гісторыю стварэння незалежнай беларускай дзяржаўнасці.
Аўкцыён адбываецца дзякуючы Беларускай фундацыі Пятра Крачэўскага (Нью-Ёрк) пры падтрымцы Belarusian Institute of America.
Усе тры лоты дасяжныя па спасылцы - https://bit.ly/3tO01JD
Сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, будуць пералічаныя ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.