«Чаму дзеці?» У Мінску адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню маці

«Чаму дзеці?» — так называецца канцэртная праграма і новы праект падтрымкі творчасці і дзяцінства, які распачынае Жана Піваварава і яе каманда.

nuzno_img_7214.jpg


Канцэрт, прысвечаны Дню маці, адбудзецца 18 кастрычніка ў 19:00 у ДК МАЗ. На яго запрошаны шматдзетныя мамы, якія выхоўваюць не толькі сваіх дзяцей, але і прыёмных, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, якім так трэба падарыць цяпло і дзяцінства. У праграму ўключаны народныя песні, рамансы, песні беларускіх кампазітараў і беларускіх аўтараў.
«Сваім канцэртам мы хочам нагадаць, што ў жыцці ёсць не толькі клопат, «шалёны рытм», прагматычныя мэты, лічбы на банкаўскіх рахунках і картках, але і радасць жыцця, задавальненне ад творчасці, дзеці, іх жаданні і таленты, гераіні-маці, якія прысвячаюць сябе нашай будучыні, што ёсць у гэтым жыцці месца марам і натхненню», — кажуць артысты.

img_1219.jpg


Творчы калектыў канцэрту:
Жана Піваварава — вакалістка творчай групы «МедАвуха», выканаўца кампазіцый фолк, поп, эстраднай музыкі. Неаднаразовая ўдзельніца канцэртаў беларускай эстрады на «Дажынках», «Славянскім базары», арганізатар сольных канцэртаў, удзельніца дабрачынных канцэртаў, ідэйны заснавальнік праграмы «Чаму дзеці?». Кожны выхад спявачкі на сцэну — гэта феерверк вобразаў і гісторый, гэта маленькі спектакль, які дорыць незабыўны зарад пазітыўнай энергіі. Святлана Агарвал — яркая і дзіўная эстрадная спявачка, адзіная ў Беларусі выканаўца індыйскіх песень. Лаўрэат міжнародных песенных конкурсаў, уладальнік прэміі Сусветнай кнігі рэкордаў Лондана за ўклад у развіццё культурных стасункаў Беларусі і Індыі праз песні на хіндзі. Вадзім Паўроз — харызматычны барытон, экс-саліст ансамбля «Гуляй казак», экс-саліст ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, педагог па вакале, шматдзетны бацька. Дарыя — спявачка, актрыса, кампазітар і тэлевядучая. Лаўрэат міжнародных конкурсаў. Артыстка ПЦ Спамаш, дызайнер упрыгожванняў і аксесуараў, выканаўца галоўнай жаночай ролі ў першым беларускім мюзікле «Байкер» Уладзіміра Кандрусевіча. А таксама салістка музычных праграм «Нью-Ёрк Джорджа Гершвіна» і «Маладая Польшча» ансамбля «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. Мішэль — эстрадная спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў. Наведала больш за 100 гарадоў Кітайскай народнай рэспублікі ў складзе заслужанага калектыву дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі. Любіць эксперыментаваць з музычнымі кірункамі і вобразамі. Анастасія Гунін — гэта маладосць, прыгажосць і гарачае жаданне дарыць людзям радасць.А таксама Вячаслаў Статкевіч, ансамбль танца «Зубраня», група «МедАвуха» і вучань калектыву Ратмір.Вядучая канцэртнай праграмы Ірына Жураўская — дыпламант Міжнароднага конкурсу вядучых канцэртных праграм, лаўрэат прэміі «Сябар дзяцей» Беларускага дзіцячага фонду, пераможца конкурсу «Жанчына года-2017» у намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» Беларускага саюза жанчын.