Буккросінг ад MOVABOX: новыя адрасы і кнігі

Буккросінг па-беларуску ў кавярнях Мінска і іншых гарадоў працягваецца. Кнігі ў межах буккросінгу знаходзяць новых часовых ці пастаянных гаспадароў, а ў пошуках патэнцыйных чытачоў на паліцах з’яўляюцца новыя творы новых аўтараў. 

movabox_buukkrossinh_3.jpg


Ды і самі паліцы таксама мяняюць «прапіску»: на карце буккросінгу з’явілася 11 новых адрасоў.

1_58.jpg


6 мінскіх устаноў (кавярні Stories, Cool Coffee, «Кофевариум», «Своя кофейня», «Набоков» і «Дом Фишера») і 5 рэгіянальных (кавярні K’LAB COFFEE і La Cave ў Брэсце, «Домино» ў Віцебску, тайм-кафэ «Портал» у Гродна і «Небо» ў Магілёве) стануць новым домам для знаёмых шматлікім аматарам праекта палічак з беларускай літаратурай. Астатнія адрасы захоўваюцца.
Што датычыцца зместу палiц, то кампанію ўжо вядомым творам ад аўтараў-удзельнікаў праекта MOVABOX складуць новыя і цікавыя кнігі. Так што сачыць за беларускамоўным буккросінгам і, вядома, удзельнічаць у ім па-ранейшаму захапляльна.