Brutto прэзентуюць сваю версію песні «Воины света»
«Свежы вецер перамен зносіць старыя формы і нясе новую радасць», — так анансуюць музыкі новы сінгл.
Не прайшло і тыдня, як неўтаймаваны Сяргей Міхалок і гурт Brutto прадставілі сваю версію песні «Воины света», якая стала год таму своеасаблівым гімнам украінскага Майдану. «Свежы вецер перамен зносіць старыя формы і нясе новую радасць», — каментуюць музыкі сваю працу. Дарэчы, «брутаўскі» варыянт «Воинов света» гучыць больш шчыльна і рокава, а ў пройгрышы з'яўляецца флейта.
Нагадаем, што тыдзень таму Міхалок і кампанія прэзентавалі сінгл «Будзь смелым», які склалі трэкі ўласна «Будзь смелым» на верш Янкі Купалы і новая версія «ляпісаўскага» «Священного огня». Дарэчы, паварот Міхалка ў звыклую для прыхільнікаў рэвалюцыйна-сацыяльную тэматыку прыйшоўся многім даспадобы. Маўляў, «а вы кажаце, што Міхалок ужо не той». Цяпер каманда знаходзіцца ў вялікім туры па Расіі, дзе збірае аншлагі.