Беларусы перамаглі на конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі

Беларусь заняла першае месца на штогадовым конкурсе нацыянальных касцюмаў, які прайшоў у Пекіне, піша Наша Ніва са спасылкай на БЕЛТА.

Фота з Twitter-акаўнта Кірыла Рудога

Фота з Twitter-акаўнта Кірыла Рудога

Мерапрыемства праводзілася ў Кітаі ў восьмы раз. Другое месца прысуджана прадстаўнікам Малайзіі, трэцяе — Расіі. Беларусы прадэманстравалі нацыянальныя традыцыі, танцавальнае мастацтва і артыстычнае майстэрства, чым заваявалі любоў гледачоў і высокія ацэнкі журы.
У мінулым годзе на аналагічным конкурсе беларусы сталі другімі. Беларуска-кітайскія культурныя сувязі актыўна развіваюцца разам з іншымі напрамкамі двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, краіны абменьваюцца днямі культуры, праводзяць выставы, арганізуюць канцэрты, мэта якіх — бліжэй знаёміць адзін аднаго са сваёй культурай.