Беларусь нагандлявала з Кітаем на адмоўнае сальда ў 2 мільярды долараў
У трэцім квартале змяніліся найважнейшыя гандлёвыя партнёры Беларусі.
Адмоўнае Беларусі сальда ў гандлі таварамі з Кітаем за дзевяць месяцаў склала 1,991 млрд долараў, і гэта другі вынік у выніковым мінусе знешнегандлёвага балансу краіны пасля Расіі, піша «Ежедневник».
Таварны мінус у гандлі з Расіяй у гэты перыяд перавысіў 7,157 мільярда долараў. У цэлым адмоўнае сальда ў гэтым перыядзе склала 3,183 мільярда долараў, гаворыцца ў інфармацыі Белстата.
На працягу трэцяга квартала адбылося змяненне ў топ-10 найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі. Традыцыйны пастаўшчык тавараў і абсталявання на беларускі рынак Італія была выцесненая Казахстанам. Таксама ў параўнанні з першымі двума кварталамі Кітай выцесніў з трэцяга месца Вялікабрытанію.
Лідарам у гандлі таварамі з Беларуссю застаецца Расія, на якую прыпадае амаль 50% усяго тавараабароту. Другое месца (са станоўчым сальда на карысць Беларусі больш за 2 млрд долараў) утрымлівае Украіна.
Таксама ў першай дзесятцы Германія, Польшча, Нідэрланды, Літва і Турцыя.
Топ-10 важнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі па выніках дзевяці месяцаў 2018 года
№ | Краіна | Таваразварот, у млрд долараў | Тэмп росту да 9 мес. 2017г., у % |
1 | Расія | 26, 293 | 113,2 |
2 | Украіна | 4,139 | 122,3 |
3 | Кітай | 2,581 | 117,7 |
4 | Злучанае Каралеўства | 2,521 | 138,6 |
5 | Германія | 2,457 | 120,1 |
6 | Польшча | 1,907 | 106,0 |
7 | Нідэрланды | 1,452 | 161,7 |
8 | Літва | 1,108 | 134,0 |
9 | Турцыя | 0,755 | 113,1 |
10 | Казахстан | 0,693 | 142,6 |
Усяго | 53,202 | 117,4 |