Карціна Бэнксі самазнішчылася адразу пасля таго, як яе прадалі на аўкцыёне за $ 1,4 млн
Карціна Бэнксі, вядомая як «Дзяўчынка з паветраным шарам», самазнішчыласяь падчас аўкцыёну Sotheby's. Праца прайшла праз убуваны ў раму шродэр адразу пасля таго, як яе прадалі за $ 1,4 млн.
Пра гэта паведамілі на сайце аўкцыённага дома Sotheby's. «Нас толькі што Атбэнксілі», — сказаў выканаўчы дырэктар аўкцыённага дома Sotheby's Алекс Бранчык.
Карціна «Дзяўчынка з паветраным шарам» лічыцца адной з самых вядомых работ брытанскага мастака. На палатне намаляваная дзяўчынка, якая працягвае руку да ярка-чырвонага паветранага шарыка. Першая версія працы з'явілася на набярэжнай Тэмзы ў 2002 годзе. У 2006 годзе Бэнксі выканаў адзіны асобнік карціны акрылавымі фарбамі на палатне і падпісаў яго. Праца прадавалася разам з пазалочанай рамай, якая па загадкаваму да гэтага моманту патрабаванню мастака была яе неад'емным элементам. Спецыялісты трактавалі наяўнасць вялікай і цяжкай рамы як свайго роду элемент насмешкі над пафасам свету мастацтва.
У Sotheby's заявілі, што самазнішчэнне карціны — своеасаблівае пасланне Бэнксі, якое азначае хуткацечнасць і кароткачасовасць чалавечых эмоцый у свеце сацыяльных сетак. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі твор мастацтва самазнішчыўся, як толькі яго прадалі з малатка.
Бэнксі — псеўданім вулічнага мастака з Брытаніі, які здабыў сусветную папулярнасць. Яго сапраўднае імя і ўзрост невядомыя. Малюнкі мастака з'явіліся ў гарадах Вялікабрытаніі ў пачатку 90-х гадоў. Зараз работы майстра з вострым сацыяльным і палітычным падтэкстам упрыгожваюць сцены ва ўсім свеце. Бэнксі таксама піша карціны. Ананімнасць не перашкаджае яму прадаваць іх за мільёны даляраў.
Паводле rtvi.com