ART MIENSK: вызначаны трэці гурт!

У арт-прасторы «Корпус» 30 лістапада пройдзе музычны фестываль ART MIENSK. Удзельнікамі фэсту будуць :B:N:, The Superbullz і яшчэ адзін гурт, які выбрала публіка з дапамогай галасавання.

30_11_art_miensk_new.jpg


У кастрычніку арганізатары адкрылі прыём заявак, каб мінскія гурты пазмагаліся за права выступіць на фестывалі ART MIENSK.

18 музычных гуртоў вырашылі паспрабаваць свае сілы: іх чакалі два туры галасавання ў сацсетках і на сайце «Наша Ніва». Паміж гуртамі разгарнулася сур’ёзная барацьба, некаторыя музыкі выкарыстоўвалі накруткі і былі дыскваліфікаваныя.

Публіка зрабіла свой выбар, і разам з :B:N: і The Superbullz выступіць малады мінскі гурт Loudscage.


hurt_loudscage.jpg


Loudscage — беларускі гурт, які грае ў стылях nu-metаl, alternative і мае моцны female vocal. Музыкі маюць ЕР пад назвай «Neverland».
Фестываль праводзіцца ў межах праекта ART MIENSK (27-30 лістапада), галоўнай мэтай якога з'яўляецца паказаць жыхарам Мінску (і не толькі) сапраўдны дух горада. У апошнія дні лістапада адбудуцца паэтычныя вечары, майстар-класы, лекцыі, экскурсіі, прысвечаныя Мінску. Падрабязная праграма з'явіцца неўзабаве.
Фестываль адбудзецца ў арт-прасторы «Корпус» (пр. Машэрава, 9).Квіткі можна набыць у краме symbal.by, на сайце afisha.bycard.by, замовіць па тэлефоне: +375 25 996 93 76, з дастаўкай да дома/офіса праз vk.com
Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз:— суполку «УКантакце» — падзею на Facebook
Паводле прэс-рэлізу