Амбасада ЗША запрашае беларускіх студэнтаў для ўдзелу ў летніх інстытутах
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі запрашае беларускіх
студэнтаў да ўдзелу ў двух летніх інстытутах 2019 па вывучэнні ЗША.
Праграма прызначана для студэнцкіх лідараў па дзвюх тэмах: грамадзянская
актыўнасць; моладзь, адукацыя і набыццё неабходных навыкаў.
Тэрмін падачы заявак — да 21 студзеня 2019.
Летнія інстытуты па вывучэнні ЗША (SUSIs) для студэнцкіх лідараў – інтэнсіўныя кароткатэрміновыя адукацыйныя праграмы, мэта якіх заключаецца ў тым, каб студэнцкія лідары маглі больш глыбока зразумець Злучаныя Штаты, пры гэтым развіваючы свае лідарскія навыкі.
Пяцітыднёвыя інстытуты будуць складацца са збалансаванага шэрагу семінарскіх дыскусій, чытанняў, групавых прэзентацый і лекцый. Гэта будзе дапаўняцца вучэбнай паездкай, наведваннем арганізацый, і магчымасцямі валанцёрства ў рамках мясцовай супольнасці.
Кожны інстытут будзе мець 20 удзельнікаў і будзе ўключаць у сябе чатыры тыдні акадэмічнага кампаненту на месцы, і тыднёвы інтэграваны навучальны тур у іншым рэгіёне Злучаных Штатаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і анекта — на сайце.
Паводле adukacyja,info