Альманах «Справа» прэзентавалі ў Мінску (фотарэпартаж)

11 чэрвеня ва ўкраінскай амбасадзе адбылася прэзентацыя беларуска-ўкраінскага альманаха, выдаванага Таварыствам украінскай літаратуры, што дзейнічае пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У імпрэзе ўзялі ўдзел стваральнікі і аўтары выдання, прадстаўнікі ўкраінскай грамады ў Мінску, а таксама гледачы, зацікаўленыя культурай і супрацай абодвух народаў.



sprava_36.jpg

Арганізатарамі сустрэчы выступілі Амбасада Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдакцыйная рада альманаха «Справа». Партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.

  

lit_bel.org__assets_images_2_3cae966076c0fbe858d6b06cecc171ee.jpeg

Вечарына была прымеркаваная да Дзён славянскага пісьменства і культуры, наведнікі мелі магчымасць азнаёміцца з тэматычнай кніжнай выстаўкай.

lit_bel.org__assets_images_2_87235e56449f1a0f6e152ec558c3f9e4.jpeg

Кніжная выстаўка

lit_bel.org__assets_images_2_d9a653cc176b2142c665f78ad93bb262.jpeg

Валеры Джыгун

lit_bel.org__assets_images_2_ae47ddb8310e476670d2dc267fba564c.jpeg

Наталка Бабіна

З прывітальным словам выступіў Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі, Саветнік-пасланнік Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун, якога прадставіла вядоўца вечарыны, пісьменніца, кіраўніца Таварыства Наталка Бабіна.

lit_bel.org__assets_images_2_ff1faaee96fb3ebc04aeac7892716c64.jpeg

Уверсе: Юры Лаўрык, Паліна Скурко; унізе: Алесь Наварыч

lit_bel.org__assets_images_2_ff525e1a2878d39b29bc61eeb3828e6f.jpeg

Уверсе: сябры Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП; унізе: выступае Андрэй Дынько

Пра першы нумар альманаха, падрыхтоўку наступнага, пра плён выдання, яго значэнне для беларусаў і ўкраінцаў, яго перспектывы распавялі галоўны рэдактар “Справы” Алесь Наварыч, сябра рады, адміністратар сайта альманаха druzi.by Паліна Скурко.

lit_bel.org__assets_images_2_bf15b86b8fd74389240a7ffe6717e280.jpeg

Фолк-дуэт "Старое сяло"

Выступілі галоўны рэдактар тыднёвіка “Наша Ніва” Андрэй Дынько, гісторык Юры Лаўрык. Песні ўкраінска-беларускага памежжа выканаў фальклорны дуэт “Старое сяло”.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org