Ад Украіны на Еўрабачанне паедзе крымская татарка з пранізлівай песняй пра дэпартацыю свайго народа

Спявачка Джамала паедзе ад Украіны на сёлетняе «Еўрабачанне» ў Стакгольме. І яе выступ будзе мець палітычнае гучанне.



r4lwhl5u_1_.jpg

Журы абрала іншага выканаўцу, але пераважылі галасы гледачоў.


http://nn.by/?c=ar&i=165577

На фінальным адборы ўдзельнікаў не абышлося без гарачых спрэчак суддзяў. Іх было трое: Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка), прадзюсар Канстанцін Меладзэ і экс-пераможца Еўрабачання Руслана.

Меладзэ нумар Джамалы раскрытыкаваў за сцэнаграфію і касцюм. Праўда, ён прызнаў, што вакал у спявачкі бездакорны. Затое крымскую татарку абараняла Руслана. Яна, у сваю чаргу, абурылася з нагоды адсутнасці ўкраінскіх элементаў у песні і выступленні дуэта «Nuangels» ці «Неангелы». А яшчэ нанесла літаральна ўдар ніжэй пояса SunSay, папрасіўшы яго патлумачыць, чаму ён у цяжкія для Украіны гады выступаў у Расіі.

Варта адзначыць, што ва Украіне суддзі публічна і часам доўга, не па паперцы, а з імправізацыямі абмяркоўваюць вартасці і слабінкі песень. Гэта моцна адрознівае ўкраінскі адбор ад беларускага.

У выніку трэцяе месца журы аддало SunSay, Джамала атрымала другое, а на першае нечакана выйшаў гурт «The Hardkiss».

Гледачы ж, наадварот, паставілі «The Hardkiss» на другое месца, а Джамалу — на першае. Яна і паедзе з Стакгольм са сваёй баладай-плачам «1944».

nn.by


http://nn.by/?c=ar&i=165577