AD.NAK! ідзе ў рэгіёны
Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый.
Першая з іх адбылася 13 кастрычніка ў Гродне. Узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам сёлетняга AD.NAK-2 і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі і ў свеце, былі запрошаныя
рэкламісты, дызайнеры і вольныя мастакі Гродзеншчыны.

Асноўная мэта правядзення такіх сустрэч — заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Гродзеншчыны да ўдзелу ў фестывалі і ўвогуле звярнуць іх увагу на тое, што рэклама на беларускай мове
можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай. Работы пераможцаў першага і другога фестываляў, якія былі паказаныя ўдзельнікам падчас прэзентацыі, гэта пацвярджаюць.
У наступным годзе фестываль пройдзе ўжо трэці раз, і арганізатары чакаюць шмат работ ад рэгіянальных прадстаўнікоў рэкламнай галіны ў намінацыях і конкурсах.
Найбольшую цікавасць выклікала тэма сацыяльных сетак у сучаснай рэкламе, якую закрануў у сваім майстар-класе Андрэй Эзерын. Менавіта гэтай тэме была прысвечаная большасць пытанняў аўдыторыі. Людзі
актыўна абмяркоўвалі сучасную камунікацыю, рост значнасці інтэрнэт-рэкламы і хуткую зменлівасць усяго рынку. Стасункі спікераў са слухачамі ўмацоўваліся ўзаемнымі абяцаннямі працягваць камунікацыю
надалей. Праз акаўнты на фэйсбуку, безумоўна.
Паводле прэс-службы «Будзьма беларусамі!»