Аб'яўленыя першыя вынікі конкурснай часткі "Лістапада"

"Лістапад" працягнецца да 13 лістапада.



listapad.jpg

avisonmagazine.com

Кінафестываль "Лістапад", які стартаваў у Мінску 6 лістапада, пачаў падводзіць вынікі.

Сталі вядомыя пераможцы конкурсу для дзяцей і юнацтва "Лістападзік": "Лепшым фільмам для дзяцей" названы "Хлопец-невідзімка" Габрыэле Сальваторэса (вытворчасць Італія-Францыя), а "Лепшым фільмам для юнацтва" — "Прыватнае піянерскае-2" расійскага рэжысёра Аляксандра Карпілоўскага. Апошні, дарэчы, таксама атрымаў прызы у намінацыі "Залаты лістападзік" і "Лепшая дзіцячая роля" (Сямён Траскуноў), паведамляе Еўрарадыё.

Апроч таго, падведзеныя вынікі і конкурсу нацыянальных кінашкол. Прыз за "Лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" атрымала стужка "Ямаха" расіянкі Ірыны Амельчанкі. Дыпломамі ўзнагароджаныя стужкі "Апустыньванне" беларускай рэжысёркі Кацярыны Крук, "Слімакі" Гжэгаша Шчэпаняка (Польшча), "Дарога да храма" Пабла Рохаса (Расія) і іншыя.