12–15 мая юбілейны фестываль “Дударскі фэст”

Святочны міжнародны склад удзельнікаў. Сярод запрошаных зорак — майстры сярэднявечнай/фальклорнай музыкі FIDELIUS (Германія), OPEN FOLK (Польшча) і HEDNINGARNA (Швецыя).

Фэст быў запачаткаваны ў 1990 годзе. З 1992-га ў Мінску праводзіцца міжнародны фестываль “Дударскі фэст (з 2006 г. — штогод). На фестывалі прадстаўлена музыка валынак усіх напрамкаў — ад традыцыйнага фальклору да рок-музыкі.

85e5526a360b0bcf082d8d42e7bf100b.jpg

Валынка — адзін з самых старажытных беларускіх інструментаў. “Дударскі фэст — адзіная акцыя такога кшталту ва Усходняй Еўропе. Фэст ладзіцца пад Вялікдзень, калі па ўнікальным беларускім абрады “валачобніцтва адбываецца абыход дамоў з валынкай і спевамі. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, літоўскія, латышскія, галісійскія, шатландскія, нямецкія валынкі.
Праграма фэсту дуды

12 мая
Адкрыццё фестывалю
19.00 — Канцэрт у Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21): Essa (Беларусь), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь).
Спецыяльны госць — Hedningarna (Швецыя).
Квіткі: 20 000 – 30 000.
Даведкі: 29 6490888.
13 мая
19.00 — Сольны канцэрт Hedningarna (Швецыя) у Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21).
Квіткі: 25 000 – 40 000.
15 мая
Закрыццё фестывалю
Апошні канцэрт у клубе “Рэактар!
18.00 — Канцэрт у клубе “Рэактар (вул В.Харужэй, 29): Fidelius (Германія), Стары Ольса (Беларусь), Litvintroll (Беларусь), Кашлаты Вох (Беларусь), Testamentum terrae (Беларусь).
Спецыяльныя госць — Open Folk (Польшча).
Конкурс з імправізацый з DJ Паўлам Балцэвічам.
Квіткі: 20 000 – 40 000.
Даведкі: 29 6490888