1000 старонак турэмнай нядолі
Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных выходзіць у Вільні.
Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных. / Складальнік А. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 990 с.
Вялізны том пабачыць свет у пачатку наступнага года. Прымеркавана выданне да чарговай гадавіны разгону Плошчы-2010. Уступам да кнігі Рыгор Барадулін напісаў верш, радок з якога і даў назву ўсёй
кнізе.
«Голас волі з-за кратаў» склалі тэксты, напісаныя ў турме, на свабодзе, але пра зведанае ў няволі: вершы, проза, успаміны. Васямнаццаць аўтараў — 990 старонак.
Анталогія не ўсёабдымная. «Шэраг аўтараў з той ці іншай прычыны адмовілiся змясціць свае тэксты. Нехта папросту не паспеў іх перадаць. Пра некаторыя тэксты мы даведаліся тады, калі
праца над кнігай была збольшага скончаная. Чыесьці кнігі выйшлі дастаткова вялікімі накладамі зусім нядаўна і даступныя шырокаму чытачу ў інтэрнэце», — тлумачыць складальнік.
Творы надрукаваны на мове арыгіналу — то бок па-беларуску, па-расійску ці па-польску.
Выданне здзейснена пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра.
***
Голас воліГолас волі з-за кратаў,Ён зрынае са стодаўКрывісмокаў, вар’ятаў,Трыстуноў млосных одаў.
Вея лютасці вые,Падраслі маладыя.Не прымаюць іх шыіХамуты залатыя.
Рух не спыняць ніколіАні здрадай, ні хлуссю.СцягПагоню на волюЎзносіць над Беларуссю.
Нашы дні, як навелы,Значаць крылы палёту.Беларус —Значыць, смелы,Непадлеглы прыгнёту.
Дух змаганняў не кволы —Ні паразаў, ні стратаў.Весніць высі і долыГолас волі з-за кратаў!
(Рыгор Барадулін, 23 кастрычніка 2013)
nn.by