Жыроўка у стандартнай «двушцы» вырасце на 100 тысяч рублёў
З 1 снежня ў Беларусі даражэе камуналка.
У мінулы раз тарыфы падвышалі ў верасні. Тады павышэнне склала 9,8%, зараз будзе 5,8%. У выніку, па падліках Мінэканомікі, сям'я з трох чалавек, якая жыве ў стандартнай двушцы (48
квадратаў), будзе плаціць прыкладна 420 тысячы рублёў. За верасень жыроўка ў такой тыпавой кватэры абыходзілася крыху даражэй за 300 тысяч рублёў. Праўда, гэты разлік падыдзе толькі ў тым выпадку,
калі умоўная сям'я ўкладаецца ў адведзеныя ільготныя нарматывы.
Акрамя таго, у Міністэрстве эканомікі падкрэслілі, што павелічэнне сумы ў жыроўцы будзе залежаць не толькі ад падаражэння тарыфаў, але і ад таго, колькі цеплавой энергіі сыдзе на ацяпленне,
якое, у сваю чаргу, залежыць ад тэмпературы вонкавага паветра. Прасцей кажучы, калі зіма будзе халоднай, то выдаткі на камуналку вырастуць больш.
Дарэчы, гэта будзе ўжо чацвёртае падаражэнне паслуг ЖКГ за гэты год. Павышэнне чыноўнікі звязваюць з ростам заробкаў беларусаў: за трэці квартал яны дадалі 5,8% (гаворка ідзе пра намінальны
налічаны сярэдні заробак па краіне), значыць, і камуналку падымуць на такі ж адсотак.
Даражэць будуць толькі так званыя субсідаваныя тарыфы, гэта значыць тыя, у якіх частку аплачвае насельніцтва, а частка — пакрываецца з бюджэту. Пра тое, ці будуць павышацца цэннікі для тых, хто
плаціць стоадсоткавую камуналку, пакуль не вядома.
kp.by