Жыхара Магілёва арыштавалі за рэпост паўтарагадовай даўніны
Магілёўца Дзмітрыя Шашкова пакаралі 10 суткамі арышту за рэпост паўтарагадовай даўніны з лагатыпам самага буйнага інтэрнэт-парталу Беларусі (прызнанага экстрэмісцкім) у закрытым акаўнце, піша «Свабода».
Суд Магілёўскага раёна палічыў гэта распаўсюдам
экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Шышкоў віны не прызнаў, бо ў яго закрыты акаўнт у «Інстаграме». Але суддзя сказаў, што пад допісам былі лайкі і каментары, а значыць, ягоны пост бачылі іншыя людзі.
Да суду Дзмітрыя Шашкова тры дні трымалі ў ізалятары.
Сёлета ў лютым Дзмітрыя Шашкова аштрафавалі на 1450 рублёў за перавозку самвыдатаўскай газеты «Могилёвские вести».