Зубраня з Мінскага заапарка назвалі Булат
Для зубраня з Мінскага заапарка выбралі мянушку. У конкурсе на лепшае імя перамог варыянт Булат.
Свае варыянты прапанавалі больш за дзве тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў. Мянушка не магла быць чалавечым імем і абавязкова павінна была пачынацца на літару Б.
Першым варыянт Булат прапанавала Вольга Кучынская.
Дарэчы, у зуброў з Мінскага заапарка ёсць персанальны апякун. Гэта гулец хакейнага клуба «Дынама-Мінск» і нацыянальнай зборнай Кірыл Гатавец. Ён таксама прымаў удзел у вызначэнні лепшага імя для зубраня.
Паводле naviny.by