«Зоошанс» ладзіць акцыю: зрабі тату за 275 тысяч, а грошы пойдуць на абарону жывёл

Дабрачынная арганізацыя «Зоошанс» ладзіць арыгінальную акцыю на Каляды. Для тых, хто даўно задумваўся набіць сабе тату, ёсць повад зрабіць гэта менавіта 25 снежня ў салоне White Shark Tatoo. 



mgt8c03bhza1abs4ib86jv9l1nu4p4_pre.jpg

Майстры салона будуць цэлы дзень працаваць бясплатна, таму 275 тысяч, якія кліенты салона заплацяць за кожную зробленую тату, пойдуць на падтрымку жывёл.

generation.by__mediashare_dl_b_835c6713e6592b188909bd2142cb7cad.jpeg

Акцыя стала магчымай дзякуючы Але Рамазанавай, якая прадстаўляе ўсе расходныя матэрыялы і прафесійным майстрам салону White Shark Tatoo, якія падрыхтавалі больш за 20 адмысловых эскізаў.

«Можна прывесці сябра (раптам, ён як раз даўно марыў пра гэта?) і падарыць татуіроўку яму. А калі такое радыкальнае змяненне знешнасці, як татуаж, пакуль не ўваходзіць у Вашы планы, але зрабіць добрую справу хочацца – калядныя падарункі для пухнатых чатырохногіх сяброў толькі вітаюцца! Прыходзьце! Жывёлы, у якіх пакуль няма гаспадароў, будуць Вам ўдзячныя. Давайце пачнем Новы год з добрых спраў!» – распавядае Generation.by валанцёрка «Зоошанс» Наталля Чырына.

25 снежня салон будзе працаваць з 10-й раніцы да 8-й вечару, запіс адбываецца па тэлефоне8 (029) 269-83-97

generation.by