"Зоны гасціннасці" ў Мінску да ЧС-2014 па хакеі пачнуць працаваць з 1 мая

"Зоны гасціннасці" ў Мінску да чэмпіянату свету па хакеі пачнуць працаваць 1 мая. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю. 



001087_672145.jpg

Усяго будуць дзейнічаць тры такія зоны — каля Палаца спорту, у студэнцкай вёсцы і лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага. 
Зона гасціннасці, якая размесціцца каля Палаца спорту, будзе займаць тэрыторыю плошчай 13 тыс. кв. м. Абслугоўваць яе будуць каля 700 чалавек. Сувенірную прадукцыю там будуць прадаваць сталічныя і прыезджыя рамеснікі. 
Акрамя гэтага, у аб'ектах грамадскага харчавання студэнцкай вёскі будзе створана амаль 2 тыс. месцаў. 
Як паведаміла прэс-служба Мінгандлю, каардынаваць работу аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года будзе рэспубліканскі штаб. Плануецца, што ў штаб, які размесціцца ў Міністэрстве гандлю, будзе збірацца для наступнага аналізу ўся інфармацыя арганізацый гандлю і грамадскага харчавання Мінска, якія будуць абслугоўваць правядзенне міжнароднага спартыўнага мерапрыемства. Чакаецца, што рэспубліканскі штаб будзе працаваць практычна кругласутачна з 7 па 26 мая 2014 года.
Марына Носава, БелаПАН