Жонкі, сёстры і маці палітвязняў звярнуліся да беларусаў і еўрапейцаў: «Дапамажыце нашым родным выйсці на волю!» (відэа)

19 жанчын, родных і сваякоў палітычных вязняў, выступілі з супольным зваротам да беларускага народа і еўрапейскай супольнасці. Яны просяць не забываць і падтрымліваць тых, хто апынуўся ў Беларусі за кратамі за жаданне жыць у вольнай краіне.

Удзельніцы звароту Вольга Севярынец, Кацярына Людвіг, Крысціна Стэфановіч, Святлана Касакоўская, Вольга Осіпава

Удзельніцы звароту Вольга Севярынец, Кацярына Людвіг, Крысціна Стэфановіч, Святлана Касакоўская, Вольга Осіпава


Удзельніцы звароту засяроджваюць увагу на тым, што іх сваякі доўгія месяцы падвяргаюцца катаванням, сядзяць у турмах без рэальна здзейсненых крымінальных злачынстваў, а многім яшчэ толькі пагражаюць доўгія тэрміны, перадае «Радыё Свабода».

Жанчыны адзначылі, што ў Беларусі 502 палітвязні, аднак агульная лічба тых, хто апынуўся за кратамі за сваё жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі, нашмат большая.


«Мы перакананыя, што ні адзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай самаабароны альбо спынення больш цяжкага злачынства. Нашы блізкія павінны быць вызваленыя неадкладна», — гаворыцца ў звароце.