Зміцер Салаўёў: "Праблема палітвязняў у краіне — сістэмная. Гэта канвеер" (відэа)
11 чэрвеня адбылася прэзентацыя друкаванага выдання "Хронікі беларускіх палітвязняў", распрацаванага у межах дзейнасці сайта palitviazni.info і Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Зміцер Салаўёў. Фота Радыё Свабода
Падчас мерапрыемства каардынатар праекта Зміцер Салаўёў распавёў, што сайт з сабранай інфармацыяй пра палітвязняў узнік у 2011 годзе, пасля прыцягнення да крымінальнай адказнасці шматлікіх людзей па "справе Плошчы". Потым валанцёры ініцыятывы сталі збіраць інфармацыю пра ўсе выпадкі крымінальнага пераследу, пачынаючы з 1989 года — са справы Алеся Пушкіна за перфоманс з палітычным падтэкстам.
Праз пэўны час такая ж інфармацыя была сабраная і выдадзена ў папяровым выглядзе.
"Людзей прыцягваюць па крымінальных артыкулах за іх грамадзянска-палітычную дзейнасць. Наша мэта — сабраць усё разам, каб было зразумела, што гэта сістэмная праблема, што гэта канвеер. Колькасць палітвязняў залежыць ад палітычная сітуацыі ў краіне", — адзначыў Зміцер Салаўёў.