Зміцеру Паліенку прысудзілі штраф

У суддзе Заводскага раёна Мінска 14 снежня адбыўся суд над Зміцерам Паліенкам. Суддзя Анастасія Асіпчук прысудзіла грамадскаму актывісту штраф 980 рублёў па арт 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

46915764_757137924637804_617618461828317184_n_1.jpg


Паліенку сёння раніцай забралі тры чалавекі ў цывільным. Зміцер Паліенка адмовіўся наведваць лекцыі, прызначаныя яму ў мясцовым РУУС пасля вызвалення. Ён сцвярджае, што ўскладзены на яго абавязак штодзень хадзіць на «прафілактычныя мерапрыемствы» — незаконны.
На мінулым судовым паседжанні 6 снежня пратакол аб правапарушэнні даслалі на дапрацоўку. 
Міжнародная Амністыя заклікала беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з былога вязня сумлення Зміцера Паліенкі і спыніць кампанію пераследу актывіста.
«Зміцер адбыў поўнае пакаранне, і цяпер яму павінны дазволіць у поўнай меры карыстацца сваімі правамі і свабодамі. Калі Зміцер падвергнецца якім-небудзь санкцыям, яго статус вязня сумлення будзе неадкладна адноўлены. Няма ніякіх законных падстаў для прад'яўлення яму якіх-небудзь абвінавачванняў», — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Відэа Мікалая Дзядка