З’явіліся ўласна беларускія плакаты супраць смяротнага пакарання
5 кастрычніка ў Менску ў кнігарне “Галіяфы” у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адчынілася выстава плакатаў Алега Аблажэя – вядомага беларускага мастака з Вільні.
Да гэтага часу свет яшчэ не ведаў уласна беларускіх плакатаў – з сюжэтамі супраць смяротнага пакарання.
Серыя плактаў Алега Аблажэя „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” ўзяла назву сваю назву ад аднайменнага праваабарончага фільму.
Адначасова з плакатамі Алега Аблажэя на выставе можна пабачыць плакаты праекта DeathIs Not Justice, перададзеных Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання.
Алег Аблажэй – не толькі выдатны ілюстратар, але і публіцыст – аўтар блога на Беларускім Радыё Рацыя.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя