Заўтра на волю выходзіць Кацярына Барысевіч
Заўтра, 19 траўня, выходзіць на волю журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. Сёння ў яе быў адвакат Андрэй Мачалаў.
Паводле яго слоў, Кацярыну прывезлі ў гомельскую калонію тры дні таму. Умовы там лепш, чым у СІЗА. Кацярыну ўтрымліваюць у каранціннай зоне, у сектары на 32 чалавекі. Паводле слоў абаронцы, яна ўжо здала турэмную робу, на сустрэчы была ў сваім адзенні, піша TUT.BY.
Адвакат перадаў ёй апошнія навіны пра ператрусы і затрыманні калег.
«Кацярына са здзіўленнем успрыняла інфармацыю, але вырашыла даведацца дэталі ўжо заўтра, калі яе вызваляць», — распавёў Андрэй Мачалаў.