Затрыманы шосты супрацоўнік «Экамедсэрвіса»

Упраўленнем Следчага камітэту па Мінску затрыманы галоўны інжынер камерцыйнага цэнтра «Экамедсэрвіс», які адказваў за абслугоўванне апарата штучнага дыхання.



doctor_handcuffs_20111013160848_320_240.jpg

Раней у рамках расследавання крымінальнай справы аб гібелі 23-гадовай пацыенткі цэнтру Юліі Кубаравай былі затрыманы пяць чалавек. Гэта хірург, анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, две медсястры і дырэктарка медыцынскага цэнтру Галіна Валжанкіна. Адносна Валжанкінай пачата крымінальная справа па падазрэнні ва ўчыненні злачынства паводле артыкула 428 Крымінальнага кодэксу (службовая халатнасць).

23-гадовая Юлія Кубарава памерла пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў камэрцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс». Аперацыя праводзілася напрыканцы сакавіка, пасля яе дзяўчына чатыры тыдні правяла ў коме. Медыкам не ўдалося яе ўратаваць — 23 красавіка яна памерла.

Радыё Свабода