Затрыманы выкладчык хірургіі Барысаўскага медкаледжа Алесь Бутэнка
Па інфармацыі праваабаронцаў, дома ў Алеся прайшоў ператрус.
Ёсць інфармацыя, што мужчыну затрымалі за тое, што ён не падтрымліваў ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, выказваў сваю пазіцыю нават падчас лекцый, а таксама распавядаў студэнтам пра значнасць «незарэгістраванай беларускай дзяржаўнай сімволікі».
Акрамя гэтага ў віну затрыманаму ставяць тое, што ён быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы.
Дзе яго зараз утрымліваюць, невядома.