Затрыманы супрацоўнік тэлекама, які нібыта дапамагаў дэананімізаваць праваахоўнікаў
Затрыманы інжынер дзяржаўнага тэлекамунікацыйнага прадпрыемства, які «зліваў» даныя праваахоўнікаў у сеціва.
Тэлеграм-канал pressmvd паведамляе, што на 35-гадовага мінчука выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіК МУС. Мужчына працуе інжынерам у тэлекамунікацыйнай кампаніі і мае доступ да пашпартных даных, адрасах і тэлефонах абанентаў.
Паводле з мужчынам некалькі месяцаў таму звязаўся ў мессенджары невядомы і папрасіў даць даныя людзей, прозвішчы якіх ён дашле. За паслугу мінчуку паабяцалі ўзнагароду.
За два месяцы інжынер устанавіў і перадаў персанальныя даныя 60 чалавек: міліцыянтаў (у асноўным сталічнага АМАПу), кіраўніцтва Следчага камітэта, іншых дзяржорганаў, а таксама членаў іх сем'яў.