Затрыманы былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў затрыманы па падазрэнні ў абразе прадстаўнікоў улады.
Былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў затрыманы па падазрэнні ў абразе прадстаўнікоў улады (арт.369 КК) і Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК). Паводле паведамлення МУС, на асабістай старонцы ў Фэйсбуку мужчына напісаў «дзясяткі пастоў з абразамі Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле аб гвалце над міліцыянтам (арт.364 КК).