Законапраект аб механізмах барацьбы з дармаедствам паступіў для ацэнкі ў МУС Беларусі
Законапраект, у якім змешчаны прапановы Савета Міністраў па барацьбе з дармаедствам, паступіў у Міністэрства ўнутраных спраў ад распрацоўшчыка для аналітычнай ацэнкі.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
«МУС ініцыіравала абмеркаванне тэмы дармаедства і актуалізавала неабходнасць унясення змяненняў у дзеючае заканадаўства ў гэтым пытанні. У нас першапачаткова былі пэўныя формы і
заканадаўчыя канструкцыі, якія мы і прапанавалі. Таксама Савету Міністраў было даручана прадставіць свае прапановы кіраўніку дзяржавы. І такі законапраект я ўчора атрымаў ад распрацоўшчыка.
Міністэрства ўнутраных спраў будзе выступаць у якасці аналітыка, які дасць сваё рэзюмэ наконт гэтага дакумента. Хутчэй за ўсё, гэта будзе ўказ прэзідэнта», — растлумачыў Ігар
Шуневіч.
Міністр дадаў, што ў дакуменце прадугледжаны механізм стымулявання грамадзян, якія не ўдзельнічаюць як належыць у фінансаванні краіны.
Гэта значыць вывесці з ценю тых, хто зарабляе грошы, карыстаецца льготамі і сацыяльнымі гарантыямі, што прадастаўляе дзяржава, але ў той жа час не нясе ніякай нагрузкі з пункту гледжання
папаўнення бюджэту. Дакумент сканцэнтраваны на прававым аспекце вырашэння праблемы.
БелТА