Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы
Дарагія сябры! 21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў беларушчыны за мяжой з просьбай выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.
Давайце ў гэты дзень публічна праявім сваё шанаванне да старажытнай, тысячагадовай беларускай мовы, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, мовы трох Статутаў ВКЛ, мовы Максіма Багдановіча,
Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава.
Мы заклікаем Вас прыняць удзел у VІІ Усебеларускай дыктоўцы, якую мы прапануем пісаць па творах народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, чый 90-гадовы юбілей мы адзначаем сёлета.
Узоры дыктовак чытайце ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале: tbm-mova.by
Любіце родную мову - яна дасканалая і прыгожая!
Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ 14 лютага 2014 года