Зачыстка дырэктараў у Магілёўскай вобласці
Адразу тры буйныя прадстаўніка бізнесу трапілі пад следства. Пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара і намесніка дырэктара ТАА «Самая мэбля» і дырэктара ААТ «Горацкі аптова-рознічны гандлёвы комплекс».

Першая кампанія з'яўляецца вядомым у рэгіёне вытворцам мяккай мэблі, а другая - найбуйнейшай гандлёвай пляцоўкай, да якой у апошні час праяўляюць цікавасць практычна ўсе праваахоўныя
органы ў сувязі з падазрэннем ў легалізацыі злачынных сродкаў. Між тым, пакуль гэта першая крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «ГАРГК».
Паводле дадзеных БЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама, падазраваныя ў снежні 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейснілі крадзеж 200 мільёнаў рублёў, якія належаць ААТ
«ГАРГК» .
Каля месяца таму Камітэт дзяржаўнага кантролю апублікаваў дадзеныя праверкі прадпрыемства. Паводле звестак КДК, супрацоўнікі Горацкага міжрайаддзела фінансавых расследаванняў выявілі
«шматлікія факты легалізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, незаконна набытых і ўвезеных у Беларусь».
Так па дадзеных ДФР КДК, каля 70% тавараў, якія праходзяць па бухгалтэрыі ААТ «ГАРГК» і рэалізоўваліся праз краму рознічнага гандлю і аптовую сетку кампаніі, набываліся ў
ілжэпрадпрымальніцкіх структур. Іншымі словамі, амаль дакладана можна сказаць, што дадзенага тавару ў наяўнасці ніколі не было, а праводка рабілася для легалізацыі грашовых сродкаў.
Цяпер шэраг праваахоўных структур праводзіць дадатковыя праверкі ААТ «ГАРГК» і ўсіх кампаній, якія працавалі з таварыствам. Ужо цяпер аператыўнікі фінансавай міліцыі ўпэўнена
кажуць, што па выніках гэтых праверак будзе ўзбуджаная не адна крымінальная справа.
Мяркуючы па колькасці высокапастаўленых арыштантаў, гэта меркаванне знаходзіць пацверджанне. Праўда, у адрозненне ад масавых чыстак папярэдніх перыядаў у большасці спраў мінулага года відавочная
антыкарупцыйная аснова.
ej.by