За 9 месяцаў на чыгунцы аштрафавана больш за 8 тысяч “зайцаў”
За дзевяць месяцаў 2015 года кантралёрамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена амаль 40 тыс праверак у цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній.
Найбольшая колькасць праверак — больш за 39 тысяч, або 97,6% ад іх агульнай колькасці — прайшло ў цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.
Падчас праведзеных у студзені - верасні праверак у цягніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10912 чалавек. З іх 8157 чалавек — за безбілетны праезд і 2755 чалавек — за паленне ў забароненых месцах.
У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафаў на суму больш за 1,5 млрд рублёў, перадае Еўрарадыё.
Адміністрацыя чыгункі нагадвае, што цяпер штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні, у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні, на міжрэгіянальных і міжнародных лініях — 1 базавая велічыня.
За паленне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах накладаецца штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.