За знявагу дзяржаўнага сцягу мінчук павінен заплаціць 10800 беларускіх рублёў
У судзе Савецкага раёна горада Мінска 1прайшло судовае пасяджэнне над Аляксандрам Гарэнковым. Мінчука абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнаа сцягу Рэспублікі Беларусь (артыкул 370 Крымінальнага Кодэксу РБ).
Згодна з абвінавачаннем, Гарэнкоў 24 кастрычніка ў перыяд часу з 21.50 да 22.10, "маючы намер у публічных дзеяннях, накіраваных на знявагу дзяржаўнага сцягу, публічна сарваў сцяг, які знаходзіўся на драўляным мацаванні (вуліца Чырвоная, 20). Пасля чаго, працягваючы свае злачынныя дзеянні, накіраваныя на знявагу дзяржаўнага сцягу, ажыццяўляў махавыя рухі падчас перамяшчэння па вуліцы Чырвонай. Затым, праяўляючы імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў і прычыніць шкоду аўтарытэту Рэспубліцы Беларусь, кінуў дзяржаўны сцяг на праезную частку. Тым самым публічна надругаўся над дзяржаўным сцягам".
Гарэнкоў сваю віну прызнаў цалкам.
Дзяржабвінаваўца Рабаў: — Што вы зрабілі сцягам?
Гарэнкоў: — Я зняў яго і стаў махаць
Дзяржабвінаваўца Рабаў: — А знялі з якой мэтай?
Гарэнкоў: — Неабдуманы ўчынак.
Дзяржаўны абвінаваўца Рабаў: — Усведамлялі, што гэта з'яўляецца сцягам Рэспублікі Беларусь?
Гарэнкоў: — Так.
Пасля гэтага Гарэнкова затрымалі. На следстве ён адразу ўсё распавёў, а таксама кампенсаваў шкоду за кошт сцяга і яго мацавальніка — 30 рублёў і 50 капеек.
На судзе ў якасці сведкі выступіў супрацоўнік Дэпартамента аховы, міліцыянт-кіроўца. У той дзень ён патруляваў горад — і да яго паступіла паведамленне аб зрыве дзяржаўнага сцяга. На пытанне дзяржабвінаваўцы аб тым, як рэагаваў Гарэнкоў пры затрыманні, сведка адказаў: "Прасіў яго не біць".
Сам Гарэнкоў падчас судовага паседжання нічога не казаў пра тое, ці здзяйснялі над ім гвалтоўныя дзеянні пры затрыманні.
У спрэчках бакоў дзяржабвінаваўца прасіў улічыць "характар і ступень небяспекі злачынства" і
запрасіў пакаранне ў выглядзе штрафу сумай 400 базавых велічынь (10 800
беларускіх рублёў). Такі прысуд і вынесла суддзя Жуковіч.