«За збор подпісаў пад петыцыямі пратэставага характару». Стала вядома, за што заблакавалі Petitions.by

Каманда платформы «Зручны горад» даведалася, чаму сайт petitions.by перастаў адкрывацца з 6 жніўня, і стварыла новую петыцыю на сайце petition.by — «Супраць блакавання партала «Зручны горад», паведамляе reform.by.

clip_3_10.jpg

9 жніўня каманда праекта атрымала апавяшчэнне ад Міністэрства інфармацыі, у якім гаварылася, што доступ да сайта абмежаваны ў Беларусі, бо сайт з'яўляецца пляцоўкай «для збору подпісаў пад петыцыямі пратэставага характару, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Таксама, на думку Мінінфарма, на сайце публікаваліся петыцыі, якія змяшчаюць інфармацыю, якая дыскрэдытуе заканадаўчую сістэму Беларусі, дзейнасць Нацыянальнага сходу, ЦВК, заклікі прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары, актыўна ўдзельнічаць у спыненні працы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыі і нарматыўныя прававыя акты.

Таксама тэкст петыцый нібыта  «спрыяе фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў выкарыстанні ў палітычнай, грамадскай дзейнасці метадаў, заведама накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Як вынікае з загаду Мінінфврмама, прэтэнзіі паўсталі да наступных петыцый:

«Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы ўзмацнення адказнасці па арт 23.34. і 23.4»;

«Апублікаваць напісаны тэкст новай Канстытуцыі і правесці расследаванне ў дачыненні да старшыні ЦВК»;

«Прызнаць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі»;

«Заява аб прызнанні Каардынацыйнага савета ад 28 верасня 2020 года».

4_40_1.jpg