За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 914 пацыентаў з COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 914 новых выпадкаў COVID-19. Агульная колькасць пацверджаных дыягназаў склала 417 189 за ўвесь час пандэміі.

Выпісаныя за дзень 919 пацыентаў. Усяго ачунялымі лічаць 409 797 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі 11 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 3143 памерлых за ўвесь час пандэміі.
У краіне было зроблена 18 846 тэстаў за суткі, а ўсяго ў краіне праведзена 6,795 млн. тэстаў.