За суткі ў Беларусі выявілі 953 выпадкі каронавіруса
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 953 пацыенты з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 434362 выпадкі захворвання.

З учорашняга дня выпісаныя 1177 пацыентаў. Усяго ачунялі 428202 чалавекі з пацверджаным дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3326 пацыентаў з COVID-19. За суткі зарэгістравана 10 смяротных выпадкаў.
Усяго праведзена 7 090 605 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканалі 18259 даследаванняў.