За суткі ў Беларусі выявілі 1239 выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1239 новых выпадкаў каронавіруса за мінулыя суткі. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 327304 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
![photo_2021_01_22_16_31_42.jpg photo_2021_01_22_16_31_42.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_22_16_31_42.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 1384 пацыента. Усяго ачунялі 318033 чалавекі з пацверджанай раней інфекцыяй, перадае REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса ў Беларусі памерлі 2285 пацыентаў з COVID-19. З іх за мінулыя суткі памерлі 9 чалавек.
На сёння ў Беларусі правялі 5 443 694 тэсты. За мінулыя суткі выканалі 18850 даследаванняў.