За 140 гадоў Мінск праглынуў 250 вёсак!

Журналісты tut.by прасачылі рост Мінска па мапах, пачынаючы з 1874 года, і цяпер дакладна ведаюць, якія населеныя пункты сталі часткай сталіцы.

Мінскае Замчышча, пачатак ХХ стагоддзя. Фота wikiwand.com

Мінскае Замчышча, пачатак ХХ стагоддзя. Фота wikiwand.com


У выніку быў падрыхтаваны набор унікальных інтэрактыўных мапаў, якія дазволяць пабачыць рост і развіццё Мінска. З разнастайных мап, выдадзеных з апошнія амаль 150 гадоў, аўтары гэтага праекта выпісалі назвы вёсак, хутароў, фальваркаў, слабодак і паселішч, якія кальсьці знаходзіліся там, куды сёння дацягнуўся Мінск. Выявілася, што за няпоўныя паўтараста гадоў сталіца праглынула амаль дзве з паловай сотні населеных пунктаў!
Паглядзець, якая вёска знаходзілася на месцы вашага дома раней і ці не стаіць ваш офіс на месцы якога-небудзь фальварка, можна тут.