Зімовы рыцарскі турнір пройдзе ў Гродне

Першы рэгіянальны сярэднявечны турнір адбудзецца 18-19 лютага ў палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзел змогуць узяць маладыя прадстаўнікі беларускіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі, якія яшчэ не ўдзельнічалі ў рыцарскіх турнірах.

Чакаюцца байцы з Баранавічаў, Барысава, Мінска, Навагрудка, Ліды ды Гродна.

Арганізатарамі выступаюць ваенна-гістарычны клуб “Гарадзенскі Двузуб сумесна з палацам творчасці дзяцей і моладзі. У праграме запланаваны як адзіночныя і камандныя турніры , так і тэматычныя бугурты.
 
Праграма фестывалю:
 
Субота, 18 лютага
9.00–11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў турніру
12.00–12.30 Адкрыццё фестывалю
13.30–16.00 Турнір 1 на1
15.00–16.00 Майстар-клас па танцах
16.30–18.30 Камандныя паядынкі ў фармаце 5 на 5
16.30–18.00 Майстар-клас па народнай ляльцы
18.00–19.30 Канцэрт
 
Нядзеля, 19 лютага:
12.00–13.00 Заканчэнне турніру 1 на 1
13.00–14.00  Бугурты
14.30 Закрыццё фестывалю, узнагарода пераможцаў
 
Уваход вольны.