З 30 сакавіка Беларуская служба “Радыё Свабода” пераходзіць на летні рэжым вяшчання
З нядзелі, 30 сакавіка, мяняюцца хвалі і частоты Беларускай службы “Радыё Свабода”. Час перадач застаецца нязменным — ад 7 да 8 раніцы і ад 6 да 9 вечара.
Беларуская Свабода будзе весці эфір ад 7 да 8 раніцы на хвалі 49 метраў, частоты 6075 і 6105 кілагерц.
Ад 18 да 21 гадзіны перадачы гучаць на частотах 5930 і 6105 кілагерц, хвалі 49 метраў.
Такім чынам, заўсёды, ад 7 да 8 раніцы і ад 6 вечара да 9 лавіце Свабоду на кароткіх хвалях 49 метраў.
Ад 21 гадзіны вечара да поўначы і ад 7 да 8 раніцы Свабода гучыць на сярэдніх хвалях: частата 612 кілагерц, 490 метраў.
Гэтая змена хваляў і частотаў пачынаецца з пераходам на летні рэжым вяшчання ў нядзелю 30 сакавіка.