З партала «Onliner» сыходзіць галоўны рэдактар
Пра гэта Мікалай Казловіч напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
![kozlovich.jpg kozlovich.jpg](/img/v1/images/kozlovich.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычын, якія вымусілі яго зрабіць гэты крок, галоўрэд не ўказаў. «Гэта былі круцейшыя 10 гадоў!» — толькі адзначыў Мікалай Казловіч.
Выконваць абавязкі галоўнага рэдактара будзе Мікалай
Градзюшка, які раней працаваў на партале выпускаючым рэдактарам, паведамляе «Салідарнасць».
Адзначым, у 2020-м «Onliner» актыўна асвятляў падзеі да- і
паслявыбарчага перыяду, у тым ліку масавыя рэпрэсіі, рэпрэсіі незалежнай журналісцкай супольнасці ў Беларусі. Журналісты выдання і самі
неаднаразова траплялі пад прэсінг сілавікоў.
Аднак у апошнія месяцы колькасць палітычных навін прыкметна
скарацілася.